You are viewing [info]krywal's journal

Прывітанне!

  • Apr. 20th, 2021 at 8:20 PM
чорны дракон
BLR:Сябры, ворагі і незнаёмцы!

Калі вы мяне зафрэндзілі, ці хочаце нешта спытаць, а можа, штосці расказаць, то пішыце каментар да гэтага запісу. Пра новых фрэндоў ўсё-такі хочацца ведаць, хто вы, дзе вы і ці ўмееце вы смяяцца.

UA:Друзі, вороги та незнайомці!

Якщо ви мене зафрендили чи бажаєте щось запитати, а може, щось розповісти, то залишите коментар до цього запису. Про нових френдів все-таки хочеться знати хто ви, де ви і чи здатні ви сміятись.

RU: Друзья, враги и незнакомцы!

Этот пост для вопросов, разборов и коммуникации вообще. Если вы меня зафрендили, то напишите что-нибудь, чтоб я знал, что вы есть, кто вы и как вообще с чувством юмора.

ENG: I speak English, so you can comment me. Ask me everything you want: copyrights, weather or fun :)

Увага! Бізнэс-пост.

Добрай нядзелі!

  • May. 20th, 2012 at 6:58 PM

Лего-лайз.

  • May. 16th, 2012 at 11:44 PM
чорны дракон

Так у Варшаве рамантуюць разломы і правалы.
Read more... )
коцік з малатком
Сегодня - день капусты государственного герба и флага. Пионеров не буду постить, лучше посмотрите сюда.

Бел-чырвона-белы сцяг лучше не только по исторической, но и по симметрической причине.

А это - Брянск. Вслушайтесь в этот говор - "Ніх..я няма!" Это же наши люди, только без знака качества.

Калі мы станем сівымі дзядамі, ўсе нашы мары здзейсняцца і мэты. Но границу лучше держать на замке.

НОЖ

  • May. 3rd, 2012 at 9:44 AM
коцік з малатком
1-га мая схадзіў на шашлыкі. Культурная зона адпачынку, вакол сотні людзей, але ніхто не ўключае музыку. Рабілі мяса, а знайшоўся нож. Ляжаў сярод вуглёў.

Двубаковая заточка + крыху пілы. Збалансаваны пасяродку, так што можна і кідаць. Ёсць маркіроўка.

C.JUL HERBERTZ
AISI 420
NR. 101709

Пагугліў - кінжал з закаленай сталі, новым каштуе 15 ойра.
Каму падарыць?

Калі ж вы наловіцеся?

  • Apr. 30th, 2012 at 1:26 PM
чорны дракон
Учора ў Гомлі загінуў 27-гадовы рыбак. Лавіў рыбу пад ЛЭП, зачапіў вудай правады.

Як гэта выглядае, я добра ведаю, і нікому не пажадаю бачыць. Вопратка і скура аблазяць камякамі, валасы і трава згараюць пад корань, а каля берага плавае шмат забітай рыбы. Але каму яна цяпер трэба, тая рыба?

У мяне хапае знаёмых рыбакоў, такіх заўзятараў, што цэлы тыдзень мараць закінуць вуду на выходных. Але я не магу зразумець, чаму на прыродзе так хутка адключаюцца мазгі? Ўлетку рыбачаць пад правадамі, узімку - на тонкім лёдзе. Плаваюць на слабых лодках у любое надвор'е. Апёкі, абмаражэнні, вада ў лёгкіх... Потым іх хаваюць родныя, і на пытанне "як ён памёр" стрымліваюць адказ "бязглузда".

Амаль пра мяне.

  • Apr. 27th, 2012 at 1:15 PM
ваяр
Рэдактар: Я толькі адзін сказ скараціў - занадта ацэначны.
Журналіст: які?
Рэд.: "А гэта яшчэ раз дэманструе, што прэзідэнт краіны - поўны мудак".
рак
В болдинских просторах, на опушке, средь берез, рябины и ольхи, написал поэт товарищ Пушкин неполиткорректные стихи. Удалившись от столицы шумной, занимался Пушкин ерундой: пасквиль сочинял неостроумный — про попа с работником Балдой. В этом тексте не прошел он мимо нездоровых экстремистских тем. И разжег такую нетерпимость, что нагадил в душу сразу всем. Хамски, неумело и нескладно, за собой не чувствуя вины, выставил поэт тупым и жадным духовенство всей своей страны. В недрах кучерявой черепушки сочинился откровенный бред. Как же это так, товарищ Пушкин? А еще, казалось бы, поэт.

Поп в поэме выглядел дебилом. Церковь — некультурна и тупа. Сколько непочтительности было в жизнеописаниях попа! )

Ранішняе мімімі.

  • Apr. 19th, 2012 at 9:26 AM
летні кенгуру
Ведаю, што некаторыя з вас з цікавасцю сочаць за жыццём маёй дзеткі.

Дзетка то хварэе, то не хварэе, размаўляе па-польску і па-беларуску, хуліганіць, чытае вершы на памяць, паўтарае складаныя словы і ангельскія фразы, катаецца на плячах у коніка-таткі ды просіць у мамусі бусю. Усё як ва ўсіх. )

У Варшаве дождж.

  • Apr. 16th, 2012 at 2:29 PM

Саннікаў вызвалены.

  • Apr. 14th, 2012 at 8:26 PM
ваяр

Падобны да Еўстыгнеева :)

Набліжаем лета!

  • Apr. 12th, 2012 at 11:35 AM
летні кенгуру
Так у парку.


А гэтак на вуліцы.

Пра багацеяў.

  • Apr. 11th, 2012 at 12:06 PM

Ад сябе не ўцячэш.

  • Apr. 8th, 2012 at 4:27 PM
ваяр
Варшава, стары горад. Мы стаім на фоне фота Сяргея [info]hudzilinа, майго калегі з НН.

Ад сваёй Радзімы, мінулага і каранёў нікуды не ўцячэш. Я гэта ведаў заўжды, таму і не спрабую. Бо ў любым Гайд-парку твой народ лёгка цябе нагоніць і ўкусяць за сэрца, ці што там засталося, ўсяго парай словаў, сімвалам, выявай...
На гэтым фота варшавякі бачаць, як маю калегу Аліну круцяць 7 здаровых недамужчынаў, каб запхнуць у аўтобус. Аліна з аўтобусу збегла, а казлы ў цывільным засталіся казламі. А мы з'ехалі ад іх падалей.

Хоць Варшава сёння і пустая - Вялікдзень - ля стэндаў с беларускім жыццём да нас падыйшлі нейкія ўкраінцы. Доўга распытвалі, што гэта за рэвалюцыя, ківалі... Аказалася, сведкі Іегавы.
ваяр

Всё в порядке, господа, расходитесь, не на что тут смотреть.В России свой Бог, суверенный. )

Поп-арт на сваім месцы.

  • Apr. 4th, 2012 at 8:57 PM
ровар
Вось тут я спытаў, а што за чорна-белыя малюнкі прадаюцца задорага ў нейкай краме?

Адказ даволі просты - гэта гаспадарчая крама, а на прылаўку - кафля, плітка для кухні і ваннага пакою. Кошт залежыць, найперш, ад памеру. Я, з маімі працоўнымі накапленнямі, пабаяўся бы браць, бо разбіць лёгка. Але польскія капіталісты могуць сабе дазволіць. Я нават асабіста ведаю парачку ;)

Пра кафлю здагадаліся: [info]abpraller, [info]kennymertv(часткова), [info]pgrigas, [info]silverrebel ды [info]helenka_moja.

UPD: Вось як хораша можа выглядаць кафля на кухні.

Аўтар кладкі - [info]lorss, якую я цаню не толькі за лічбавыя фоткі :)

Гаў-гаў.

  • Apr. 4th, 2012 at 1:09 AM
зайцы-выбегайцы
Так, я сёння злы, і падобна, што буду гаўкаць на ўсіх да канца тыдня. Гэта ў мяне стрэс выходзіць, назапашаны падчас раскідвання грамадскага гною па брэзентавых палях. Мне нравится эта шхуна, мне нравится эта команда, сэр, але ў труме сядзяць рэжысёры з чырвонымі насамі і спяваюць дзяржаўную песню славамі назад. Лічаць сябе каштоўнымі пасажырамі, а то. А яшчэ паразіт завёўся, жук-тачыльшчык, сука, глыбока акапаўся. Выточвае ўзоры ў бартах, бо "літаратурна і прыгожа". А яно не прыгожа, яно запавольвае хуткасць карабля, а не статка, яці вашу маць. Статкі ўсе на лугах, траву ядуць, пане Выябоне.

Так бы і павыкідываў за борт усіх гэтых зіцыянераў, эмаготаў ды жлабоў-сацыялістаў! Але ж не, я тут не камандую, а толькі крычу на ўсю кухню "Свістаць усіх нахер, мы незалежныя і бесстаронныя, майце сумленне!" Ну і крыху літаркі ў мабіле папраўляю, каб чужой сліны і спаму па экране не размазваць.

А што далей? Туман, туман, седая пелена... Зямлі, падобна, не будзе да самай маёй смерці, зямлю скралі і калючым дротам абнеслі. Так шо буду боўтацца, вучыцца раўнавагу трымаць, цярпець ды трываць.

Усім салодкіх сноў. Любіце адзін аднаго, ці што.

Партрэт у інтэр'еры.

  • Apr. 3rd, 2012 at 12:12 PM
чорны дракон
А вось скажыце мне, шаноўныя, што гэта за чорна-белыя карцінкі размешчаныя на прылаўку? І чаму яны маюць высокі кошт?

Хто здагадаецца? Каментары пакуль скрыню.

Алкагольнае.

  • Mar. 29th, 2012 at 12:29 PM
я
Майн лібэр совушка, скажы, чаму гэтае віно завецца "Grigorij"? І што за мужык у цёплай шапцы намаляваны на этыкетцы? І чаму палякі яго пазнаюць? Мяркую, мае 20-гадовыя фрэнды не ведаюць адказу...

Піць алкаголь у Польшчы, як і ва ўсім Еўразвязе, дорага. Бутэлька гарэлкі - 5 баксаў. Бутэлька піва - долар. Пры гэтым марачныя напоі - віскі, джыны, тэкілы, куантро і дранбуе - каштуюць значна меньш, чым у Беларусі, бо няма вар'яцкіх памежных мытаў.

Але ёсць сродак, як не стаць голден лохам і крыху пабалдзець. Дастаткова зайсці ў гаспадарчыя тавары... )

Добрай вясны!

  • Mar. 28th, 2012 at 12:02 PM
летні кенгуру

Вось што я пабачыў зранку, і дзялюся з вамі. Хай ва ўсіх маіх сяброў на вуліцах нарэшце растане снег і вызірнуць кветкі.
Вось такія! )

Bring me EEEEEVERYONE!!!

  • Mar. 22nd, 2012 at 3:47 PM
NATO

Как всё меняется, если на место Леона поставить молодого Муххамеда, правда? Леон-киллер - молодец, Муххамед Мера - злодей. Дайте нашему убийце моральный кодекс, "ни женщин, ни детей", а ещё нежную наивную лав-стори, и мы полюбим его.

Если бы Муххамед Мера не стрелял по еврейским детям, а ограничился натовскими солдатами, то сейчас был бы иконой многих афро-французов и российских "патриотов". Ну а чо, месть за невинных ливийских младенцев, отвага и мужество... Прям партизан, подпольщик, борец за права угнетённых.

К чести любимого персонажа отличного фильма, до штурма Леон стрелял по конкретным личностям. Мстил за детей и женщин, но мстил именно убийцам. Но не затаился, не лёг на дно, потому хэпи энда не вышло.

А Муххамед Мера - отличный показатель пользы смертной казни. Но это совсем другая история. История не подтвердилась, он не сидел в Кандагаре.
чорны дракон

А что же на сайте ПАСЕ? Оказывается, заявление было в воскресенье.

Не думаю, что это продажа новостей второй свежести. Просто лень и недосмотр. Лень идти на первоисточник - взяли чужую инфу без опубликованной даты.

Уж простите, это я не пошпынять ради, а напомнить коллегам, что в агентствах тоже человеческий фактор чаи пьёт. Так что будзьма брать информацию там, где она появляется. Интернет позволяет.

О том, как в Интерфаксе прошло голосование Европарламента.

Ошибка информагента.

  • Mar. 15th, 2012 at 2:25 PM
чорны дракон
Сегодня информационное агентство "Интерфакс" выставило новость: Европейский Парламент проголосовал за резолюцию по Беларуси.

Всё бы ничего, но интерфакс сделал это после того, как на радио "Свабода" появилось сообщение о переносе голосования на конец месяца.

Я понимаю, что предварительный проект резолюции был опубликован и согласован ранее, и дебаты были скорее для виду, а голосование - для официального вступления в силу. Я понимаю, что новость написали заранее и поставили на автоматическую публикацию на примерное время, когда голосование должно было закончиться. Я понимаю, что кому-то хочется пить чай и плести интриги, а не работать работу. Но из-за элементарной лени проверить, было ли голосование, "новость" от "Интерфакса" ўжо пайшла в RSS-рассылку, кто-то её прочитал, кто-то по-быстрому скопировал, кто-то поверил. И вышел громкий технический пук в лужу.

Сейчас эта "новость" недоступна, её как бы не было. До сих пор нет и опровержений... Плохо работаете, коллеги, без души. Без оглядки на самое дорогое - репутацию.

По такому случаю вспоминаю, как радыё "Рацыя" "работала" в период обысков 2011 года. Стоя под снегом на морозе, мы с коллегами ждали, пока редакцию nn.by покинут люди в гражданском, и вдруг увидели в новостях по мобиле: обыск закончился, всю оргтехнику увезли... Ганьба, Барыска!

Ку!

  • Mar. 12th, 2012 at 6:40 PM
чорны дракон
Ура, нарэшце я буду чакаць выхада новага фільму. Што было задоўга да "Nostromo", куды ляцеў зорны жакей і чаму ў яго лятаку стаяла столькі баначак з хрэнам - усё гэта я гатовы паглядзець на шырокім экране, хай нават і ў польскім перакладзе.

Барацьба з ксенаморфамі, хай толькі і ў кіно, гэта вялікая частка майго жыцця. Былі б шагаючыя пагрузчыкі - я б нават не думаў, а адразу пайшоў бы вучыцца на іх працаваць.

Ау, глыбокі космас, хто мяне разумее? Хікс, Хадсан? Здайце патроны.
чорны дракон

Такія відзюшкі нагадваюць мне даволі простыя рэчы: 1) нахер "сяброў" з ідыёцкімі жарцікамі 2) нарвацца на смерць і калецтвы можна паўсюль.

8 марта.

  • Mar. 8th, 2012 at 2:36 PM
мачо
Куплю своей жене, по совместительству любовнице, праздничный подарок. Осталось только выбрать.

Цветы я ей уже дарил на свадьбу. Вроде бы. Не помню... Да и под цветы ваза нужна.

О! Подарю вазу. Фарфоровую... нет, стеклянную! Из оргстекла. Из хрусталя! Но под вазу цветы нужны...

Стеклорез! Во-первых, с брильянтом, во-вторых, инструмент - символ равноправия полов. В-третьих, не слишком тяжёлый, если вдруг в голову бросить захочет. Женщины - они такие ветреные, такие непредсказуемые!

Или ещё что посоветуете?

Спасибо деду за победу!

  • Mar. 1st, 2012 at 3:34 PM
рак
Шакутин Александр Васильевич, председатель Совета директоров ОАО «Амкодор». Заместитель председателя Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по международным делам и национальной безопасности.

Родился 12 января 1959 года.
Имеет Благодарность Президента Республики Беларусь. Награжден медалью «За трудовые заслуги», юбилейными медалями «65 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь.

Не Шейманом и Чергинцом едиными.

Крыху памітынгую.

  • Feb. 29th, 2012 at 12:02 PM
чорны дракон
Некаторыя людзі з майго атачэння лічаць, што ўсім нам трэба стаць адначасова вегетарыянцамі, змагарамі супраць смяротнага пакарання, гей-актывістамі, сыраедамі і пратэстанцкімі крышнаітамі, апрануць арафаткі і акуляры ды фоткаць лукі. Пажадана пры гэтым заставацца чайлдфры і карміць бяздомных сабакаў, якія так сумна глядзяць у вочы. Рабіць усё, што лічыцца модным і прагрэсіўным, гуманным і добрасардэчным, і тады, нібыта, наступіць усеагульнае шчасце.

А я бы хацеў, каб усе мы заставаліся рознымі, кожны са сваімі поглядамі і густамі, ды вырашалі, што рабіць далей, нармальнай дыскусіяй. Я паважаю тваё права быць вегетарыянцам - ты паважай маё права выступаць за смяротнае пакаранне. Я не пераймаюся, што ты гей ці лесбіянка - ты не пераймайся, што я пошчу свайго дзіцёнка ў аднакласніках. Сіла грамадства менавіта ў тым, што хтосці можа ўзяць на сябе абавязак даглядаць хворых на Альцгеймера, пакідаючы іншаму права страляць у тэрарыстаў на зямлі і вадзе.

Аднак прашу не блытаць з азіяцка-расейскай звычкай цярпець чужыя злачынствы, каб не несці адказнасць за свае. Прынцып "не судзі, і не будзеш судзімым", на маю суб'ектыўную думку, вядзе да раздрабнення грамадства і павелічэння зла. Ну а чо, ўсе варуюць, і я варую...

Ўсім лёгкай суботы!

  • Feb. 25th, 2012 at 6:58 PM

Партизанские приколы.

  • Feb. 23rd, 2012 at 12:37 PM
ваяр
"82 человека с оружием и снаряжением погрузились на переполненную яхту, которая была рассчитана на 8-12 человек. На море в это время был шторм и шёл дождь, «Гранма» с погашенными огнями легла курсом на Кубу. Судно дало течь, как потом выяснилось, из-за открытого крана в уборной, однако, пытаясь ликвидировать осадку судна при неработающем насосе для откачки, успели побросать за борт консервы".

После высадки, больше напоминающей кораблекрушение, отряд Фиделя не смог хорошо передвигаться из-за ран от неразношенных армейских ботинок.

А вот с другой стороны, партизаны SAS едут на войну в Йемен:

"При пересадке в Ливии чемодан Купера распахнулся, и из него вывалились рулоны пластиковой взрывчатки; он объяснил, что это – марципан, и ливийцы услужливо помогли ему упаковать все обратно".

В любом серьёзном и рискованном деле должен быть как минимум один человек, внимательный к деталям, эдакий зануда-перестрахуй. А лучше два зануды. Вдруг одного убьют :)

Profile

чорны дракон
[info]krywal
Крываль скрывіў крышталь!
рэкурсія

Latest Month

May 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono