 |
|

 |
krywal | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Ў суботу ў мяне быў насычаны дзень. У 5-30 мы з Васем паехалі праз туман да майго дзеда Піліпа, кабана калоць. Гэта нашая сямейная традыцыя і сродак здабытку свежыны. Чыстка.На сам працэс швайка_ў_сэрца я не паспеў. Пакуль шнураваў берцы, дзед вырашыў паспяшацца(ну як заўжды). Выбягаю - а кабан ужо ляжыць, ногі выцягвае. Зацягнулі на памост, пачалі смаліць.  Кабан быў вялікі, кілаграмаў на 200, доўгі. Было яму 2 гады, а звалі яго Аніяк.  Першая чыстка, ўсухую. Чэшам кабану спінку. Нагостранай цяпкай вельмі зручна шураваць.  Як кабана забіваюць, у пашчу яму ўкладаюць каменьчык, каб сківіцы не сышліся ад вагню і можна было вычысціць.  Чысціць кабана - цяжкі труд, які патрабуе спрытнасці і навыку. Пакуль скура не састыла, трэба хуценька сашкрэбсці смалены слой, ўсякія валасы, мазалі... І пры гэтым не парэзаць скуру!  Ну вы помніце Васю? Ён мне не проста сябра, але і пэўны аўтарытэт у гаспадарчых пытаннях. Але, аказалася, кабана смаліць ён зусім ня ўмее... Я здзівіўся і да мяне дайшло: я маю рэдкі для гарадзкога хлопца навык калоць-разбіраць кабана. Скіл, калі заўгодна :)  Некаторыя баязліўцы забіваюць свінню стрэльбай у галаву. Гэта і страта патронаў, і забруджванне галавы, чытай - халадца, порахам і металам. Мы такой дурноты не прымаем, і колем швайкай у сэрца. Каб кроў не вылівалася, ў дзюрку забіваюць колышак.  Дзядзька Валодзя чысціць свінячу рульку. Капыты з пальцаў я ўжо садраў, іх па традыцыі кідаюць у хлеў, каб свінкі вяліся.  Другі дзядзька Валодзя чысціць скуру касой ў шырокіх месцах. Гэта ўжо пасля таго, як кабана "адпарылі" - палілі кіпнем і накрылі кажухамі. Каса робіць чысцютка!  Поўны сервіс , спа-салон, эпіляцыя, пілінг, саўна, манікюр, педыкюр. З усіх бакоў кабан Аніяк стаў чысценькі і гладзенькі. Цёмныя плямы - гэта ў яго такі пігмент, знак пароды. Працяг - разбіранне кабана. Tags: мяса, прыватнае, спасылкі, фота, эта жызнь!
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
 |
 |
 |
 |
 |
Ни разу не гестапо! :) Мы не мучаем животных, мы их выращиваем, кормим, лечим, убираем за ними навоз, чтоб однажды быстренько заколоть, разделать, приготовить и сьесть. При этом мы не едим собак и кошек :)
Свинни у моего деда жили очень хорошо, гораздо лучше, чем свиньи со свинофермы, которые пошли на твои утренние сосиски :) И убивает он их тоже гораздо менее жестоко.
|
 |
 |
 |
 |
|
|  |
 |

|
 |
|
 |