 |
|
 |
krywal | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
На Хэлоўін міліцыянты затрымалі чатырох чалавек і пасадзілі іх на суткі, "на всякій случай". Затрымалі за маскарадныя касьцюмы. Ў судзе міліцыянты выступілі ў якасьці ілжэсьведак, судзьдзі ў якасьці механізмаў, і ў выніку дзяўчыне далі пяць сутак арышту, двум хлопцам па сем, а аднаму дзесяць. Сёньня я сустрэў аднаго з гэтых мянтоў. Прапаршчык ХХХ, у цывільным. Малады, высокі, мужны прыгажун, дзеўкі ад такіх кіпнем пісаюць. Хуткай хадой ён рухаўся зь мятро, нясучы ў рукох новенькія, нераспакаваныя дзіцячыя мыліцы-кастылі. Бог ёсьць? Ці гэта карма? Tags: Беларусь, бог, жахінахі, казлы, менты, палітыка, прыватнае
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |






 |
 |
 |
 |
 |
 |
а я была на тым судзе -- і ў прынцыпе ня хлусілі міліцыянты. канкрэтна пра майго брата яны засьведчылі наступнае: на пытаньне, у чым праяўляліся "хуліганскія" дзеяньні, што яны вырашылі хлопцаў затрымаць, абодва мянты чэсна прызналіся "яны сьмяяліся, гучна гаварылі, і стаялі на праходзе, не замінаючы праходу пакупнікоў" (1-шы ) і "яны сьмяяліся, гучна гаварылі, і стаялі на праходзе, так што пакупнікам было ня надта зручна праходзіць" (другі). падцьвердзілі, што ні матам хлопцы не лаяліся, ні да мінакоў не чапляліся. а вось судзьдзі да. З такімі паказаньнямі нават мянтоў і суткі паўпайваць -- з кармай праблемы відавочна ў цётак будуць
|
 |
 |
 |
 |
|
|  |
 |

|
 |
|
 |