Home
запісы сябры архіў профіль сэкс па-беларуску папярэдняе папярэдняе

Рэклама

Крываль скрывіў крышталь!
krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Віталь [info]ryzhkou vs Дмитро Лазуткін. Ці мае ён ЖЧ?

Tags: , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Гэтага відэа ў інтэрнэце больш нідзе няма. Яго зусім нядаўна адлічбавалі з кінастужкі. 1978 год, беларускія мастакі.

1.Падрыхтоўка да менскай выставы П.Сергіевіча, Вільня, 17-18.03. 1978.


2. Адкрыцьцё выставы П. Сергіевіча ў Палацы Мастацтва, Менск, 24.03.1978.

Гуку няма, прабачце. Падкласці музыку дазволу ня маю.

Хай проста тут паляжыць. Калі хочаце скапіяваць да сябе - магу даць код відэа.
UPD: Забыўся зусім! На здымках ёсць Zянон!
UPD2: [info]rycyna больш падрабязна напісаў, што за відэа і хто прысутнічае. Вельмі цікава.

Tags: , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Цуд i [info]michalinka.

Мы збіралі-збіралі, і нарэшце назбіралі. Электравазочак для жж-юзэркі [info]michalinka нарэшце прыехаў у Бабруйск, дзе яна жыве. Цяпер [info]michalinka зможа сама прагуляцца па горадзе. Раней не магла, бо інвалід, ногі не ходзяць зусім, а рукі слабыя колы круціць.

Прыемна мець дачыненне да добрай справы. Файна, калі камусці свет стаў святлейшым месцам.

Read more... )

Tags: , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Удмуртская "Звезда по имени Солнце".

Пользуясь случаем, передаю привет мордовско-американскому френду [info]gordonsmc. :)

Tags: , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

...класічная музыка мусіць быць ТАКОЙ! Глядзець цалкам! :)

Харошых выходных, даражэнькія. А я ў вёску, кабана калоць.

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Замест таго, каб спакойна спаць, сяджу гляджу на ютубе дракі футбалістаў і хакеістаў. Ну і лашары, біцца ні разу не ўмеюць. Асабліва футбалісты - лёгкі тычок у плячо - і чэмпіён-лашара падае на траву і крычыць дурным голасам. Цьху!

Вось у рэгбі ідуць сапраўдныя мужыкі.

Tags: , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Калі песня прыгожая, то няважна, на якой мове спяваць. Важна, ці спявае душа.
дзякую, [info]chris_gomel

Tags: , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Беларускія прымаўкі. Беларусьфільм. Я сам у шоку :)
дзякуй, [info]drapeznik!

Tags: , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Для падняцця настрою!

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
...штосьці даволі змрочнае.

Можа, ён абдумвае план, як ўварвацца ў Дразды на джыпе з кулямётам і вызваліць бірарускіх прыгажунь коштам свайго жыцця? Прыкідвае, як секчы вусы катанай?

Вельмі рэкамендую да прагляду. Асабліва тым, хто разумее японскую мову :)

дзякуй, [info]lokyodinson

Абноўлена: Дадалася другая частка. Тэма хакею раскрытая. З 4-45 відэа з Беларусі сканчаецца, далей ідуць размовы на японскай.

Напрыканцы слова бярэ Сэнсэй.

Tags: , , , ,
дзе я?: ...и у детской кроватки тайком...
настрой: ...ты слезу утираешь...

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Купіў сабе манітор, 22 дзюйма. Доўгііі...
Каштаваў ўсяго 180 баксаў, новенькі. А яшчэ зусім нядаўна такія монікі каштавалі знечна большых грошай.

Цяпер кіно можна глядзець здалёк, мантажныя праграмы значна зручней выглядаюць, ну і ўвогуле.
Але што самае прыемнае - фрэндстужку мне цяпер не так проста расцягнуць :)

Так што цяпер я рэдка буду прасіць вас схаваць фота пад кат. Радуйцесь ужо :)

Вось бы яшчэ манітор быў, які б адсякаў вынікі тэстаў...

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Відэа - Наша Ніва.

Я быў у сябе на раёне. Дождж зламаў мне парасон і замачыў камеру. Але я ўжо адрамантаваўся і сушуся.

Tags: , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Я не люблю гразных хіпі, але як мне падабаецца гэтая музыка! Які рытм! Які голас! А якія спецэфекты! Усё прадумана, па плану, хоць апаратура і слабая, як на нашыя часы. Шырокая глеба для прафэсыйнага гумару :)

Вось бачна, што працавалі людзі, якія любілі сваю працу. Цяпер яны старычкі, цела іх памірае, затое справа жыве. Каму ё справа да спартоўцаў тых часоў, хай сабе і чэмпіёнаў? А песенька слухаецца і зараз - амаль 2 мільёны праглядаў толькі на гэты кліп. Хочацца знайсці тых аператараў і мантажнікаў, і сказаць ад душы "dooooode, that was reeeealy coool" і пакласьці кветку на магілку.

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Запрасілі мяне сёння на ціпа Венецыянска-Мінскае актуальна-мастацкае біенале. Ну там, перфомансы з голымі мужыкамі, сардзінамі і паперай, карціны ўсячаскія, інсталяцыі ды іншае такое. Прыяжджай, кажуць, у БелЭкспа, і адрас напісалі.

Ну я і паехаў у БелЭкспа. Прыяжджаю - а там насамрэч біенале, тока для сапраўдных мужукоў. Агратэхнічная выстава, стаяць камбайны, сеялкі, малочнае абсталяванне. І вусатыя мужукі паўсюль круцяцца.

Я званю - аказваецца, гэта тое Белэкспа, якое ВДНХа! А эта ня тое Белэкспа, і вапшчэ адрас нада чытаць. Так што я мацюкнуўся і паехаў на ВДНХа, каторае БелЭкспа, і ўсё там было, і голыя сракі, і актуальныя чіпідросы, і жызнь, і слёзы, і любоў. Сачыце за рукамі.

аўтар відэа - мой капітан.

Tags: , , , , ,
настрой: прыдурашны

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Я люблю гэты фільм. І першую частку "Ghost in the shell", і другую. Пераглядаў раз па 30-40.

А музыка з гэтых фільмаў дуе ветрам у мае вочы. Так, я сэнтыментальны.
убачыў у[info]hans_mayer

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Вось маё відэа. Не дарма ж я там бегаў :)

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

А цяпер пагуляем у цікавую гульню "Where's Wally?" "Дзе Крываль?"

фота - [info]toxaby. Там яшчэ шмат.

Фэст спадабаўся. Я прамачыў ногі і прадуў галаву, але захаваў галоўнае - камеру. Дзюбеля як былі, так і засталіся круцей за ўсіх.

Tags: , , , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Сумесны прагляд конкурсу песень, плясак і сісак - харошая нагода падкачацца. Гантэлі ў рукі - і ўпірот, на міны, качаць плечы, прэс і ўсё астатняе. Ў рытме танга!

Чым мяне звычайна радуюць прадстаўнікі балканаў на ЭБачанні - выдаюць меладычныя, душэўныя песьні. Рамантык я, ёптыць! Але Лейлу мне ніхто не заменіць :)

Пастараюся сёння больш пра ЭБ не пісаць.

UPD: А Ціхановіч п'яны, як заўжды! :)

Tags: , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Толькі што запісваў Лукашэнку на комп. Стаміўся, нібы агарод араў. Столькі сілаў адцягвае ўважлівы разбор ягонай палымянай прамовы. Пісец.

Маю цяпер 2 гадзіны відэа сонных чыноўнікаў і жыстачайшага кантролю.

Tags: , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Полуорки высшего звена гордятся своей работой. Думать они не умеют, сначала действуют, потом матеряться, и только потом пытаются думать.

Когда полуорки хорошо выполняют поручения Хозяина, то кричат "Слава Мордору!" и пьют брагу в немеряных количествах. Их Хозяин хорошо платит. Про них даже снимают кино и пишут песни.

Но когда какой-нибудь полуорк выходит в интернет, то он искренне удивляется. "За чьто они нас так ненавидят?!" - вопрошает он, и слёзы ненависти капают на воронёный клинок.

Законов они не знают. Зачем? - война всё спишет. Ошибок они не боятся, главное - чтоб боялись их.

видео взял у [info]bialuha

Tags: , , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Зрабіў матэрыял пра земляка Ваню. Ён вучыўся ў маёй школе.

Хлопцу не далі скончыць школу, запаролі на апошнім экзамене. Адправілі ў войска. Магчыма, ў маі дадуць час здаць экзамены паўторна. А магчыма, што і не.

Але цяпер мірны апазыцыянер умее страляць з аўтамата ;)

Уставіць відэа ў свой ЖЖ ці на сайт.

Tags: , , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Сустрэў старшага лейтэнанта старых знаёмых.

Людзей было шмат, калі глядзець наш час. Бо за гэтую забаўку могуць пасадзіць.

(Трэба ўжо, мабыць, рабіць нейкі аператарскі юпік.)

Tags: , , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
День Святого Валентина в Беларуси - не только День Трезвости. Это ещё и день, когда всё возвращается к привычному виду: гражданских людей бьют военные люди. Потому что НЕЛЬЗЯ. "Колин Папа" запретил праздновать.

На видео есть один спецназовец - друг моего детства. Нормальный, казалось, парень. И среди избитых тоже мои друзья. Вот так и бьём: друг - друга. В День Любви и всего такого.

Мне нравится, как ведёт себя британский спецназ на мирных демонстрациях. Наши так или не умеют, или не хотят.

Tags: , , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Іван Шыла сярод такіх жа маладых салдацікаў прымае прысягу. Відэа.

Афіцэр падбадзёрвае Івана Шылу дзе беларускім словам, а дзе і мацюком.

Выбачайце, што відэа зьявілася толькі зараз - былі тэхнічныя праблемы. Файлы пампаваліся-пампаваліся, пампаваліся-пампаваліся, пампаваліся-пампаваліся, ды не выпампаваліся. Трэба было файлы перапампаваць, перавыпампаваць.

Гісторыя са спецназам - у наступны пост.

Tags: , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Паглядзіце - не пашкадуеце. Ці пашкадуеце аб тым, што не ўжывую бачыце такую прыгажосьць.

Вельмі сэксуальна.
пабачыў у[info]nil_la

Tags: , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Спэшл фо [info]antusha ;)

Гэй, [info]lionellia, гэта не ты там на запраўцы? Сукенка падобная :)

убачыў у [info]nasha_canada.
Глядзець толькі тым, хто ў гуморы :)

Tags: , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Падкажыце чайніку, як з сеціва спампоўваць фільмы? Што такое торрент-клиент? Якой праграмай карыстацца, каб пры разрыве сувязі нічога не згубіць?

У мяне байфлаеўскі ADSL, анлім. Хачу карыстацца на ўроўні.

Tags: , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Гадзкі дзень сёньня аказаўся. Ўсё дарма.

Дарма я прачнуўся раненька і паехаў на холадзе на Акрэсьціна. Дарма чакаў там дзьве гадзіны, каб трапіць унутр. Дарма здымаў, выбіраў планы...

І на прэсухе у Навумава толькі змарнаваў час.

Бляха-муха! Касета здохла, таму цяпер нічога не пакажаш.

А такая карцінка была! :(

Ці ёсьць спецы, што разбіраюцца ў відэакасетах? Дапамажыце выратаваць запіс!

Tags: , , ,
настрой: зусім херовы

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Майн фройнд [info]bacharevic.
Напісаў яшчэ адну кніжку. Даў інтэрвію для НН. Аказаўся харошым фрэндом.

А я, вядома, хадзіў з камераў і ўсё запісваў, як той сексот. Так што вось вам відэа(там нават можна знайсьці сябе).

Першая частка – «Гэта самапіяр!»


Другая частка і код відэа )

P.S. Дарэчы, Бахарэвічы прадэманстравалі, якімі людзі становяцца за мяжой. Яны далі "чаявыя" жанчынкам з "Чорнага Бусла", хоць было і не варта. Вось такая ўбудаваная ветлівасьць :)
Прыяжджайце яшчэ!

Tags: , , , , ,

krywal
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Я вырашыў быць аб'ектыўным і даць выказацца абаронцам Хамасу. Паслухайце, што скажа гэты дзядзечка. This is garbage!!!

Дзядзечка расплюшчыў мне вочы на злачынствы моцнай ізраільскай ваеншчыны супраць слабенькіх мілітантаў з ракетамі. Ёсьць яшчэ прарокі ў чужой Айчыне!

Tags: , ,

ў профіль
Крываль скрывіў крышталь!
User: [info]krywal
Name: Крываль скрывіў крышталь!
каляндар
Back Снж 2009
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
тэмы
цэтлікі